Сакрэт даўгалецця — чыстая вада!

Сакрэт даўгалецця - чыстая вада!

З кожным дзесяцігоддзем навука і прагрэс, а таксама папулярызацыя здаровых звычак і спорту павялічваюць працягласць жыцця чалавека і гэта цудоўна! На жаль, не ўсё насельніцтва планеты можа пахваліцца даўгалеццем. Паводле дадзеных ААН у 2020 годзе на Зямлі было каля 151 000 жыхароў старэйшых за 100 гадоў, 80% з іх — жанчыны. У Мінску з насельніцтвам 2,009 млн. чалавек пражывае (паводле стану на 1 студзеня 2021 г.) 46 стогадовых жыхароў. Па адным стогадовым доўгажыхары на 40,5 тыс. чалавек.

Forbes апытаў тых, хто пражыў больш за 100 гадоў, каб даведацца, у чым сакрэт іх даўгалецця. Усяго 14 прынцыпаў, якія падаўжаюць жыццё:

  1. Ужывайце збожжавыя, гародніну і рыбу
  2. Унікайце газаваных напояў, нават дыетычных. Піце чыстую фільтраваную ваду — гэта залог здароўя
  3. Рабіце сабе невялікія паслабленні
  4. Трэба кожны дзень уставаць і брацца за справу: фізічная актыўнасць на першым месцы
  5. Хадзіце гуляць
  6. Рашайце крыжаванкі
  7. Выбірайцеся на свежае паветра
  8. Умацоўвайце сямейныя ды сяброўскія сувязі
  9. Захоўвайце духоўнасць
  10. Любіце сваю працу
  11. Заставайцеся занятыя
  12. Чысціце зубы ніткай
  13. Пазбягайце адмоўных эмоцый
  14. Часцей камунікуйце з моладдзю

Прапануем усім-усім-усім прытрымлівацца гэтых правілаў і жыць максімальна доўга і шчасліва!