Пачалі карыстацца новай фільтравальнай касетай, а ў збан палілася чорная вада?
Але не варта палохацца, нічога страшнага ў гэтым няма! Чорныя часцінкі ў вадзе — гэта вугальны пыл. Найменшая фракцыя таго самага актываванага вугалю, які ўваходзіць у склад фільтруючай сумесі ды, дарэчы, прадаецца у аптэках для ачысткі СКТ.
Невялічкая колькасць вугальнага пылу можа трапляць у ваду з прычыны трасяніны пры транспартаванні. Не вельмі эстэтычна, але шкоды не нясе. Таму мы заўсёды рэкамендуем зліць першыя пару збаноў ачышчанай вады.
Піце чыстую ваду і будзьце здаровы!