З кожным дзесяцігоддзем навука і прагрэс, а таксама папулярызацыя здаровых звычак і спорту павялічваюць працягласць жыцця чалавека і гэта цудоўна! На жаль, не ўсё насельніцтва планеты можа пахваліцца даўгалеццем. Паводле дадзеных ААН у 2020 годзе на Зямлі было каля 151 000 жыхароў старэйшых за 100 гадоў, 80% з іх — жанчыны. У Мінску з насельніцтвам 2,009 млн. чалавек пражывае (паводле стану на 1 студзеня 2021 г.) 46 стогадовых жыхароў. Па адным стогадовым доўгажыхары на 40,5 тыс. чалавек.
Forbes апытаў тых, хто пражыў больш за 100 гадоў, каб даведацца, у чым сакрэт іх даўгалецця. Усяго 14 прынцыпаў, якія падаўжаюць жыццё:
- Ужывайце збожжавыя, гародніну і рыбу
- Унікайце газаваных напояў, нават дыетычных. Піце чыстую фільтраваную ваду — гэта залог здароўя
- Рабіце сабе невялікія паслабленні
- Трэба кожны дзень уставаць і брацца за справу: фізічная актыўнасць на першым месцы
- Хадзіце гуляць
- Рашайце крыжаванкі
- Выбірайцеся на свежае паветра
- Умацоўвайце сямейныя ды сяброўскія сувязі
- Захоўвайце духоўнасць
- Любіце сваю працу
- Заставайцеся занятыя
- Чысціце зубы ніткай
- Пазбягайце адмоўных эмоцый
- Часцей камунікуйце з моладдзю
Прапануем усім-усім-усім прытрымлівацца гэтых правілаў і жыць максімальна доўга і шчасліва!